19 траўня 2024, Нядзеля, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскага пасла выклікалі ў МЗС Польшчы праз заявы Жырыноўскага

13
Расійскага пасла выклікалі ў МЗС Польшчы праз заявы Жырыноўскага

Нагодай для запрашэння расейскага пасла стала інтэрв'ю Жырыноўскага, дадзенае тэлеканалу «Расея 24».

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі выклікаў амбасадара Расеі ў Варшаве Аляксандра Аляксеева праз заявы лідэра ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага.

Аб гэтым піша выданне Wiadomosci са спасылкай на прэс-сакратара польскай замежнапалітычнай установы Марціна Вайцяхоўскага.

Нагодай для запрашэння расейскага пасла стала інтэрв'ю Жырыноўскага, дадзенае тэлеканалу «Расея 24». Лідэр ЛДПР заяўляў, што ў выніку канфлікту Расеі і Захаду ва ўкраінскім пытанні Польшча і краіны Балтыі будуць «знішчаныя».

Адказваючы на пытанне, ці сур'ёзна ўспрымае польскі МЗС такія словы Жырыноўскага, Сікорскі адказаў, што так, настолькі сур'ёзна, што амбасадара Расеі запрасілі ў замежнапалітычную ўстанову.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках