19 траўня 2024, Нядзеля, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Шандаровіч: Расейскае ноў-хаў - гэта хаос

19
Віктар Шандаровіч: Расейскае ноў-хаў - гэта хаос

Выраб бяды ў прамысловых маштабах і яе падтрыманне ў ручным рэжыме - вось інтарэсы Расеі.

У аўторак расейская аўтакалона з 280 вайсковых грузавікоў, якія нібыта вязуць гуманітарную дапамогу, вырушыла з падмаскоўнага Нара-Фамінска ў кірунку ўсходу Украіны. Расея і гуманітарны канвой... На гэтую тэму разважае пісьменнік-сатырык, калумніст выдання «Гордан» Віктар Шандаровіч.

«Расейская дапамога ахвярам гуманітарнай катастрофы на паўднёвым усходзе Украіны цалкам укладваецца ў расейскую народную прыпеўку: «Сама садок я садзіла - сама буду паліваць».

Садок катастрофы на тэрыторыі чужой, яшчэ ўчора братняй дзяржавы, мы садзім з упартасцю і разнастайнасцю, суздром неймавернымі ў мірным жыцці. Калі б з такой настойлівасцю і такім майстэрствам мы б шліфавалі тэхналогіі айчыннай аўтапрамысловасці, Расея даўно б вырабляла «Мэрсэдэсы».

Але «Мэрсэдэс» - гэта нецікава. Гэта і немцы могуць. Наша ноў-хаў - хаос! Выраб бяды ў прамысловых маштабах і яе падтрыманне ў ручным рэжыме. Стварэнне варункаў, неспалучальных з жыццём...

Ну а потым, як належыць спадкаемцы краіны Саветаў, - барацьба за мір! Гэта ўваходзіць у камплект. Гуманітарны аспэкт. Хто не схаваўся, Пуцін не вінаваты...

Так выглядае поўны вытворчы цыкл.

Зрэшты, нічога новага: выпадак апісаны ў літаратуры. Гасподзь, наслаўшы на Ёва агонь, хваробы і смерці блізкіх, потым рассоўвае аблокі і здзіўленым голасам кажа: Ого! Ды ў цябе праблемы, брат. Гэта ж трэба. Я думаю, уголас разважае Гасподзь, гэта таму, што ты недастаткова любіш мяне, пакуль я знішчаю цябе...

І ад шчодрасці сваёй, у адмысловай дабрыні сваёй, пасылае гуманітарную дапамогу.

За спінай у Госпада ў тым старым сюжэце, як вы памятаеце, стаяў шатан», - піша ён.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках