19 траўня 2024, Нядзеля, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дом Фрэнка Сінатры прадаецца за 5 мільёнаў даляраў

Дом Фрэнка Сінатры прадаецца за 5 мільёнаў даляраў

У ЗША доўжыцца распродаж маёмасці актора і спевака Фрэнка Сінатры, ключавой постаці амерыканскай культуры XX стагоддзя.

У мінулыя гады пакупнікоў ужо знайшлі двухузроўневыя апартаменты ў адным з хмарачосаў Манхэтэна, віла ды яшчэ адная камяніца ў Лос-Анджэлесе, піша Lenta.ru.

Цяперашні лот прадаецца за 495 млн даляраў, паведамляе РІА «Навіны» са спасылкай на газету The Telegrap. Дом размешчаны на галівудскіх пагорках, мае 4 спальні, вялікі басейн, падлогу з французскага дуба і панарамныя вокны з выглядам на горад. Гэтая камяніца ўжо прадавалася ў 2012 годзе за 1,55 млн даляраў. Аднак пасля камяніца была адрэстаўраваная і абноўленая, што істотна павялічыла яе рынкавы кошт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках