19 траўня 2024, Нядзеля, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Samsung вырабіць смартфон з трохбаковым дысплеем

1
Samsung вырабіць смартфон з трохбаковым дысплеем

Унікальны смартфон з трохбаковым выгнутым дысплеем будзе прэзэнтаваны бліжэйшым часам.

Пра гэта паведамляе партал Stuff, піша gazeta.ru.

У смартфоне будзе выкарыстоўвацца ўласная распрацоўка кампаніі пад назвай YOUM. Гэта гнуткі AMOLED-дысплей, які будзе «абгорнуты» вакол корпуса прылады: экран будзе працягвацца на бакавых канцах, не застаючыся ў рамках правага боку. Мусібыць, новы смартфон атрымае назву Galaxy Note Edge, правы на якую Samsung атрымала надоечы.

Раней віцэ-прэзідэнт Samsung Кім Х'юн-Джун заявіў, што кампанія рыхтуецца прэзэнтаваць смартфон з цалкам новым форм-фактарам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках