19 траўня 2024, Нядзеля, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчука аштрафавалі на $12 тысяч за гандаль макам

6
Менчука аштрафавалі на $12 тысяч за гандаль макам

У яго змоўшчыка канфіскаваны аўтамабіль.

На вуліцы Данілы Сердзіча ў чэрвені былі затрыманыя два 27-гадовыя непрацуючыя менчукі, у якіх у аўто Audi 80 было знойдзена 15 кг насення маку. Мужчыны на працягу доўгага часу прадавалі яго нарказалежным людзям, паведамляе прэс-служба МУС.

- У адпаведнасці з пастановай суда на непасрэднага распаўсюдніка накладзены штраф у памеры 123,5 млн рублёў. У яго змоўшчыка, якi ажыццяўляў перавозку маку, на карысць дзяржавы канфіскаваны аўтамабіль, - паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей (УІГС) МУС Беларусі Канстанцін Шалькевіч.

Таксама ён адзначыў, што з моманту ўваходжання ў дзеянне дэкрэта прэзідэнта Беларусі ад 14 студзеня 2014 г №1 «Аб некаторых пытаннях дзяржаўнага рэгулявання абароту насення маку» супрацоўнікамі міліцыі канфіскавана больш за 43,5 т маку. За парушэнне заканадаўства складзена 114 адміністрацыйных пратаколаў у дачыненні да 98 грамадзян. Накладзеныя штрафы на суму больш за 980 мільёнаў рублёў, канфіскавана 9 аўтамабіляў.

МУС нагадвае, што фізічным асобам забараняецца захоўванне і перавозка па тэрыторыі Беларусі насення маку вагой больш за 2 кг або ўчыненне ўсялякіх угод з ім (не расфасаваным у спецыяльную ўпакоўку). Юрыдычным асобам забаронена перасоўванне па тэрыторыі краіны насення маку без укладання дамовы куплі-продажу (пастаўкі) з упаўнаважанай арганізацыяй альбо раздробным гандлем не расфасаваным ў спецыяльную ўпакоўку насеннем.

Акрамя таго, у дачыненні да найбольш актыўных распаўсюджвальнікаў насення маку распачынаюцца крымінальныя справы паводле арт. 328 КК «Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў», санкцыя якога прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 15 гадоў. На сёння ўжо распачата 7 такіх спраў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках