28 траўня 2024, aўторак, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніком УПЦ МП абраны стаўленік Пуціна

19
Кіраўніком УПЦ МП абраны стаўленік Пуціна

Кіраўніком Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату абраны мітрапаліта Ануфрый.

Такую пастанову прыняў Сабор епіскапаў Украінскай праваслаўнай царквы МП, які адбыўся ў Кіева-Пячэрскай лаўры, піша УНІАН.

Сёння ў трапезнай палаце храма Антонія і Феадосія Пячэрскіх адбыўся Сабор епіскапаў УПЦ, на якім прысутнічалі 82 іерархі УПЦ МП. Галасаванне праходзіла таемна, у два туры: у першым туры з 74-х біскупаў былі вызначаны тры кандыдатуры, а ў другім туры з гэтых трох кандыдатур быў абраны кіраўнік УПЦ МП. Паўнапраўным кіраўніком Украінскай праваслаўнай царквы новаабраны Кіеўскі мітрапаліт стане пасля атрымання блаславёнай граматы ад Маскоўскага патрыярха Кірыла і пасля ўрачыстай інтранізацыі, якая адбудзецца 17 жніўня.

Нагадаем, кіраўнік УПЦ МП, мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Уладзімір памёр 5 ліпеня. Раней у лютым выконваючым абавязкі кіраўніка УПЦ МП (месцаахоўнікам) стаў мітрапаліт Чарнавіцкі і Букавінскі Ануфрый. Ён з'яўляецца праціўнікам аб'яднання з Украінскай праваслаўнай царквой Кіеўскага патрыярхату.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках