19 траўня 2024, Нядзеля, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія вайскоўцы ў Расеі пастраляюць з ЗРК "Бук"

6
Беларускія вайскоўцы ў Расеі пастраляюць з ЗРК "Бук"

ВПС і войскі СПА Беларусі правядуць вучэнне з баявой стралянінай на расейскіх палігонах Ашулук і Целямба.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Беларусі.

«З 12 жніўня да 19 верасня праводзіцца тактычнае вучэнне з баявой стралянінай з вайсковымі часткамі зенітных ракетных войскаў Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з задумай вучэння падраздзяленні на першым этапе адпрацоўваюць пытанні пераводу ў найвышэйшыя ступені гатоўнасці, падрыхтоўкі і вядзення баявых дзеянняў пры адбіцці ўдараў з паветра. Падчас другога этапу вучэнняў асабісты склад правядзе марш чыгуначным і паветраным эшалонамі ў новы пазіцыйны раён, дзе пройдзе актыўная фаза вучэння з баявой стралянінай з зенітных ракетных комплексаў «Бук» і «С-300».

Асаблівасцю гэтага вучэння з'яўляецца тое, што баявая страляніна будзе праводзіцца на двух палігонах Узброеных Сіл Расейскай Федэрацыі. Частка навучэнцаў будзе адпрацоўваць адзін эпізод вучэнняў на палігоне «Ашулук», іншая - на палігоне «Целямба», - адзначылі там.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках