19 траўня 2024, Нядзеля, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тройню пандаў з Кітая называюць «новым цудам свету» (Відэа)

3

Панда ўпершыню нарадзіла адразу трох дзяцей.

Дзіцяняты з'явіліся на свет у кітайскім заапарку і выжылі, дзякуючы клопату мясцовых спецыялістаў. Такога выпадку ў свеце заўважана не было. З'яву прыраўноўваюць да «новага цуду свету», піша Mirror. Варта адзначыць, што хуткасць размнажэння панд вельмі нізкая, а вось смяротнасць, наадварот, досыць высокая. У дзікай прыродзе пражывае ўсяго блізу 1600 панд, піша БелаПАН.

Пакуль мама-панда не памацнела, дзіцянятаў змясцілі ў інкубатар. Імёнаў у малечаў яшчэ няма, пол «трайнят» пакуль не паведамляецца.

У заяве Chimelong Safari Park, дзе нарадзіліся малечы, адзначаюць: «Гэта адзіная ў свеце тройня пандаў, якая выжыла», праўда экспэрт у пандах з Wolong National Natural Reserve адзначае, што жывёлы яшчэ занадта малыя. Прызнаць іх выжылымі афіцыйна нельга, павінна прайсці шэсць месяцаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках