28 траўня 2024, aўторак, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцаў пакінулі без алкаголю з Украіны

9
Расейцаў пакінулі без алкаголю з Украіны

Спіртныя напоі, піва і піўныя напоі некалькіх украінскіх вытворцаў забароненыя да рэалізацыі ў Расеі.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Расспажыўнаглядзе.

Установа адзначае, што «пры выкананні дзяржаўнага нагляду за абарачэннем харчовай прадукцыі пры даследаванні гарэлкі, піва і піўных напояў вытворчасці Украіны выяўленыя неаднаразовыя парушэнні закона ў галіне абароны правоў спажыўцоў». Неадпаведнасць патрабаванням, што выстаўляюцца да маркіроўкі прадукцыі, нібыта знойдзеная ў піве вытворчасці «Абалонь», піўнога напою «Сан ІнбеўУкраіна» і спіртных напояў «Украінскай дыстрыбуцыйнай кампаніі».

«Усе лабараторныя даследаванні праводзіліся выпрабавальнымі лабараторнымі цэнтрамі, акрэдытаванымі ў расейскай і міжнароднай сістэме акрэдытацыі», - адзначаецца ў паведамленні.

Раней былі прыпыненыя пастаўкі цэлага шэрагу харчовых тавараў з Украіны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках