19 траўня 2024, Нядзеля, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лятучыя мышы з Беларусі не пераносяць ліхаманку Эбола

1
Лятучыя мышы з Беларусі не пераносяць ліхаманку Эбола

Беларускія навукоўцы заяўляюць, што рукакрылыя, якіх у Беларусі становіцца ўсё больш, не пераносяць ліхаманку Эбола.

"Няма абсалютна ніякіх падстаў асцерагацца таго, што рукакрылыя, якія насяляюць Беларусь, могуць пераносіць ліхаманку Эбола. У кантынентальную Еўропу рукакрылыя, якія могуць з'яўляцца рэзервуарамі для ліхаманкі Эбола, не залятаюць", - паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у сераду загадчык лабараторыі аптымізацыі экасістэм аддзела праблем Палесся Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі кандыдат біялагічных навук Віктар Дзям'янчык.

Ён растлумачыў, што "рэзервуарам для ліхаманкі Эбола з'яўляюцца буйныя рукакрылыя, што жывуць у Заходняй Афрыцы, у першую чаргу лятучыя сабакі". "Самая паўднёвая мяжа, дзе яны могуць жыць, гэта адзін з астравоў у Эгейскім моры. Але там мясцовыя жыхары абураныя іх налётамі на фруктовыя сады і практычна ўсіх рукакрылых знішчылі", - распавёў навуковец.

"А паўночны клімат еўрапейскіх шырот блакуе у рукакрылых развіццё такіх вірусных захворванняў, як ліхаманка Эбола, свіны, птушыны грып, АЧС", - падкрэсліў суразмоўца агенцтва.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках