21 траўня 2024, aўторак, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ падолеў менскае «Дынама»

2
БАТЭ падолеў менскае «Дынама»

У перанесеным матчы 19-га тура футбольнага чэмпіянату краіны БАТЭ перамог "Дынама-Мінск" з лікам 2:0.

Барысаўскі клуб узначаліў табліцу чэмпіянату краіны. У той жа час паводле страчаных балаў наперадзе па-ранейшаму "Дынама-Мінск", піша БелаПАН.

Становішча каманд: БАТЭ - 45 балаў (20 гульняў; розніца мячоў 41-11) "Дынама" Мн - 44 (19; 31/08), "Нафтан" - 36 (20; 30-18), "Шахцёр" - 32 (20; 17-15), "Тарпеда-БелАЗ" - 29 (20; 21-20), "Гомель" - 28 (20; 20-21), "Мінск" - 26 (20; 23-24), "Нёман"- 24 (20; 22-21), "Слуцк"- 20 (19; 13-26), "Дынама" Бр - 19 (20; 19-48), "Белшына"- 12 (20; 25-37), "Дняпро" - 12 (20; 11-24).

Наступны тур адбудзецца 16-17 жніўня: БАТЭ - "Днепр", "Дынама" Мн - "Тарпеда-БелАЗ", "Белшына" - "Шахцёр", "Гомель" - "Мінск", "Слуцк" - "Нафтан", "Дынама "Бр -"Нёман".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках