19 траўня 2024, Нядзеля, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найлепшыя танцоры Еўропы збяруцца ў Менску

Найлепшыя танцоры Еўропы збяруцца ў Менску

Life's Round Contest (LRC) адбудзецца ў Менску 24 жніўня.

Пад адным дахам пройдзе серыя ўражлівых танцавальных спаборніцтваў ад найлепшых танцораў Еўропы ў кірунках электра-дэнс, хіп-хоп, 3 на 3, усе стылі, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Гэтая падзея не можа пакінуць каго-небудзь абыякавым, паколькі ў сучасным свеце, а ў асаблівасці ў культуры моладзі, танец - гэта выплеск эмоцый і думак, бо рухі часам з лёгкасцю могуць замяніць словы. Удзельнікі гэтага фестывалю з'яўляюцца аднымі з найлепшых прадстаўнікоў сучасных танцавальных кірункаў ва ўсім свеце.

Ацэньваць іх будуць не менш вопытныя і таленавітыя чальцы журы, а менавіта:

- Мікіта Селязнёў аka B-Boy Jerry, Віцебск, Беларусь.

Прадстаўнік break-dance культуры, адзін з наймацнейшых танцораў на тэрыторыі Беларусі, шматразовы пераможца і прызёр найбуйнейшых чэмпіянатаў на тэрыторыі былых краін СНД;

- Naim Ouahbi (Rythmik Crew), Парыж, Францыя.

Прадстаўнік electro-dance культуры, адзін з наймацнейшых танцораў гэтага стылю ў свеце. Чэмпіён свету, пераможца мноства чэмпіянатаў у Еўропе;

- Rochka Noel (Criminalz Crew), Парыж, Францыя.

Прадстаўнік hip-hop культуры, адзін з наймацнейшых прадстаўнікоў у Еўропе, пераможца многіх буйных чэмпіянатаў Францыі і Еўропы. Удзельнік адной з самых вядомых каманд у свеце ў hip-hop.

Праграма чэмпіянату:

- 23 жніўня - майстар-класы ад прыезджых гасцей у Ш.Т.А.М.

- 24 жніўня - галоўная частка чэмпіянату, спаборніцтвы за званне найлепшага, якія пройдуць у клубе «Мулен Руж».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках