30 красавiка 2024, aўторак, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У берасцейкі канфіскавалі адзення на 20 мільёнаў

2
У берасцейкі канфіскавалі адзення на 20 мільёнаў

У Берасці ў мясцовай жыхаркі была канфіскаваная незаконна ўвезеная ў краіну партыя адзення, коштам звыш 20 млн рублёў.

Супрацоўнікі аддзела барацьбы з кантрабандай мытні супольна з Дзяржаўтаінспекцыяй спынілі на вуліцы Маскоўскай у Берасці аўтамабіль «Додж Караван», за стырном якога знаходзілася 30-гадовая жанчына, піша БелаПАН.

У салоне транспартнага сродку непрацоўная берасцейка перавозіла больш за 100 адзінак мужчынскага, жаночага і дзіцячага адзення замежнай вытворчасці без якіх-небудзь таварасуправаджальных дакументаў.

З наяўнай у мытні інфармацыі, адзенне з мэтай наступнай рэалізацыі ўвезенае з Польшчы пад выглядам тавараў для асабістага карыстання.

У прэс-групе мытні сказалі, што ў гэты ж дзень у пункце мытнага афармлення «Дамачава» на беларуска-польскай мяжы ў 40-гадовай непрацоўнай берасцейкі было канфіскавана больш за 170 адзінак жаночага адзення (блузкі, швэдры, гольфы, тунікі ды інш), паводле папярэдняй ацэнкі, коштам амаль 25 млн рублёў.

Пасля пашпартнага кантролю на зялёным канале аўтамабіль «Аўдзі», якім кіравала жанчына і які рухаўся з Польшчы, быў накіраваны на мытны дагляд, падчас якога і знойдзены гэты тавар. Ён таксама ўвозіўся ў камерцыйных мэтах без дэкларавання.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках