30 красавiка 2024, aўторак, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы ўключылі Грунвальдскую бітву ў спіс сваіх вайсковых перамог

52

«Асаблівую стойкасць» у бітве праявілі расейскія палкі, мяркуюць расейскія гісторыкі.

Расейскі сайт История.рф называе 25 ліпеня 1410 года - дзень Грунвальдскай бітвы - «памятнай датай вайсковай гісторыі айчыны» і распавядае пра мужнасць расейскіх войскаў падчас бітвы, піша «Наша Нiва».

У змешчаным на сайце кароткім роліку распавядаецца, што аб'яднаныя сілы расейцаў, літоўцаў, чэхаў і палякаў перамаглі Тэўтонскі ордэн, спыніўшы яго ціск на Усход. «Асаблівую стойкасць праявілі расейскія палкі», - падкрэсліваюць аўтары роліка.

Адзначым, што Грунвальдская бітва адбылася 15 ліпеня 1410 года.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках