30 красавiка 2024, aўторак, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З транспарту падчас залевы ў Менску эвакуявалі 38 чалавек

З транспарту падчас залевы ў Менску эвакуявалі 38 чалавек

Раніцай 14 жніўня ў Менску было зафіксавана падтапленне на 25 адцінках вуліц.

З назіранняў метэаролагаў, за дзень выпала 33 мм ападкаў пры сярэднямесячнай норме 81 мм. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

Ратавальнікі эвакуявалі 36 чалавек з грамадскага транспарту (скрыжаванне пр-та Незалежнасці і вул.Русіянава: 12 чалавек з тралейбуса, скрыжаванне вул.Панамарэнкіі вул.Кірыенкі: 18 чалавек з тралейбуса, скрыжаванне вул.Каліноўскага і Лагойскага тракта: 6 чалавек з маршрутнага таксі). Пацярпелых няма. Праца аб'ектаў жыццезабеспячэння не парушаная.

«У выніку падтаплення адцінкаў праезных частак быў абмежаваны рух грамадскага транспарту на 12 дзялянках (час абмежаванні руху ад 30 хвілін да 1 гадзіны 15 хвілін)», - паведамілі ў МНС.

Фота: Jury Maliareuski

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках