30 красавiка 2024, aўторак, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кароткі круіз абярнуўся для брытанскіх мужа і жонкі 16-гадовым падарожжам

11
Кароткі круіз абярнуўся для брытанскіх мужа і жонкі 16-гадовым падарожжам

За 16 гадоў муж і жонка наведалі 56 краін.

Кароткі круіз абярнуўся для брытанскіх мужа і жонкі 16-гадовым падарожжам, піша The Daily Mirror. У 1998 годзе Клайв і Джэйн Грын з валійскага Абергавені наважылі адправіцца ў Гішпанію на сваім судне Джэйн G, рамонтам якога яны займаліся дзесяць месяцаў.

Брытанцам настолькі спадабалася паездка, што яны наважылі яе падоўжыць. Грын, які працаваў на прадпрыемстве камунальнага абслугоўвання, пайшоў на пенсію, а яго жонка звольнілася з пасады тэхніка-мікрабіёлага. За 16 гадоў муж і жонка наведалі 56 краін і пераадолелі 51 тысяч марскіх міль (больш за 94 тысячы км), піша gazeta.ru.

Адзначаецца, што пары Грын неаднаразова даводзілася сутыкацца з фінансавымі цяжкасцямі, і час ад часу брытанцы мянялі свае рэчы на прадукты. Акрамя таго, муж і жонка здалі свой дом у Абергавені ў арэнду.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках