30 красавiка 2024, aўторак, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд Кіева арыштаваў маёмасць кампаніі алігарха Курчанкі

Суд Кіева арыштаваў маёмасць кампаніі алігарха Курчанкі

Гаспадарчы суд Кіева арыштаваў сродкі і маёмасць кампаніі ВЕТЭК і акцыі харкаўскага ФК «Металіст».

Пра гэта гаворыцца ў пастанове ад 15 ліпеня, апублікаванай у Дзяржрэестры судовых пастаноў, паведамляе ЛІГАБізнесІнформ.

Арышт быў накладзены паводле пазову кіеўскага ТАА «Интретрансгрупп», якое спрабуе спагнаць 1,2 млрд запазычанасці з «Брокбизнесбанка», які належаў Сяргею Курчанку, а цяпер знаходзіцца на стадыі ліквідацыі.

У матэрыялах справы гаворыцца, што «Интретрансгрупп» выкупіла права патрабавання запазычанасці ў «Брокбизнесбанка» ў іншай структуры, назва якой не агучваецца.

Акрамя гэтага, суд арыштаваў грашовыя сродкі сямі кіеўскіх кампаній, якія ўваходзяць у групу ВЕТЭК (ТАА «Муйне», «Анкор-торг», «Амадина», «Айнам», «Аминами», «Хиган», «Алконост»).

Таксама суд забараніў адчужаць маёмасць і акцыі клуба «Металіст» і яго кантралюючай кампаніі.

100% ТАА «Интретрансгрупп» належыць ТАА «Интертранс Холдинг» (Кіеў), адзіным уласнікам якога з'яўляецца кіпрская Zukk Trading Ltd.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках