30 красавiка 2024, aўторак, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея перагледзіць спіс забароненых тавараў

7
Расея перагледзіць спіс забароненых тавараў

Са спісу забароненых да ўвозу ў краіну тавараў выключаць прадукты для алергікаў, насенне і шэраг іншых.

Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч паводле вынікаў пасяджэння ўрада, паведамляе РІА «Новости». З ягоных слоў, змены ў пералік могуць быць унесеныя ўжо ў бліжэйшыя дні пасля адабрэння прэзідэнтам і прэм'ер-міністрам.

«Гаворка ідзе пра безлактознае малако, тавары для дыябетыкаў, алергікаў, шэраг харчовых дабавак, біялагічна актыўных дабавак, а таксама аб насенным матэрыяле і мальках для вырошчвання аквакультуры», - заявіў Дварковіч.

Акрамя таго, віцэ-прэм'ер паведаміў, што для падтрымкі расейскіх сельгасвытворцаў у 2014 годзе неабходна вылучыць яшчэ больш за 20 мільярдаў рублёў. Гэтыя грошы пойдуць на субсідаванне ставак па крэдытах.

Ён таксама адзначыў, што на праграму імпартазамяшчэння харчавання штогод спатрэбіцца каля 40 мільярдаў рублёў. «Прыкладна трэба 20-25 мільярдаў рублёў на існуючыя праекты (імпартазамяшчэнне) і яшчэ столькі кожны год на новыя праекты. Гэта значыць, ад 40 да 50 мільярдаў рублёў», - сказаў Дварковіч.

7 жніўня Расея забараніла пастаўкі ялавічыны, свініны, садавіны, птушкі, сыроў і малака з краін ЕЗ, ЗША, Аўстраліі, Канады і Нарвегіі. Абмежаванні ўводзяцца тэрмінам на адзін год. Эмбарга на прадукты не кранула дзіцячага харчавання.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках