30 красавiка 2024, aўторак, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Людзі пачуюць «галасы» мастоў і хмарачосаў

Людзі пачуюць «галасы» мастоў і хмарачосаў

Навукоўцы і мастакі стварылі адмысловы строй, які дазваляе чалавеку падлучыцца да вібрацый мастоў і будынкаў.

Іх можна будзе ператварыць у гукі і граць на іх, як на электроннай арфе. Аб навінцы паведамляе інтэрнэт-выданне New Scientist, піша Lenta.ru.

Доследны ўзор прылады мастачка Дзі Мэйнстоўн (Di Mainstone) і яе калегі з універсітэцкага каледжа (Лондан) змайстравалі з раскручаных сабачых павадкоў: іх прышпільвалі на адзенне чалавека, а той, як званар, мог тузаць за іх (ці яны самі трымцелі ад ваганняў будынка). Потым строй абсталявалі датчыкамі, што пераўтвараюць рух тросаў у гукі. Прыладу выпрабавалі на Бруклінскім мосце (Нью-Ёрк), прывязаўшы «павадкі» да апорных тросаў.

Цяпер Мэйнстоўн адмовілася ад выкарыстання людзей у сваіх праектах і сканцэнтравалася выключна на музыцы архітэктурных аб'ектаў. У былым паравозным дэпо ў Лондане яна ўстанавіла на апоры будынка малаточкі (падобныя да фартэпіянных), «якія збіраюць» іх гукі. Далей мастачка плануе падслухаць «музыку» Кліфтанскага моста (Брысталь) і параўнаць, наколькі адрозніваецца гучанне яго 12 апорных тросаў. Галоўным інструментам стануць інжынерныя датчыкі вібрацый. Масты - гэта, фактычна, гіганцкія арфы, распавядае Мэйнстоўн пра сваё бачанне гэтых архітэктурных канструкцый.

Фота: Di Mainstone

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках