30 красавiка 2024, aўторак, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суарэсу дазволілі трэніравацца з «Барселонай»

1
Суарэсу дазволілі трэніравацца з «Барселонай»

Суд у Лазане пакінуў у дзеянні дыскваліфікацыю нападаючага гішпанскага клуба і зборнай Уругвая, але дазволіў яму трэніравацца з камандай.

Пра гэта паведамляе Twitter партала Goal.com, піша Lenta.ru.

Пастанову аб адхіленні гульца на чатыры месяцы ад усякай футбольнай дзейнасці, а таксама ад дзевяці матчаў зборнай Уругвая CAS вынес пасля матчу чэмпіянату свету ў Бразіліі, у час якога Луіс Суарэс укусіў абаронцу зборнай Італіі Джорджа К'еліні.

Асацыяцыя футбола Уругвая падала пратэст на дыскваліфікацыю, які быў адхілены. Суарэс затым падаў апеляцыю ў CAS. Раней паведамлялася, што суд можа змякчыць пакаранне гульцу. З такой жа просьбай выступіў К'еліні.

Так як адхіленне ад усякай футбольнай дзейнасці не распаўсюджваецца на трансфэры, Суарэс падпісаў пяцігадовы кантракт з «Барселонай», куды перайшоў з ангельскага «Ліверпуля». Уругваец зможа вярнуцца на поле 26 кастрычніка ў матчы чэмпіянату Гішпаніі з мадрыдскім «Рэалам».

У сувязі з тым, што адбылося на чэмпіянаце свету, кіраўніцтва каталонцаў указала ў кантракце пункт, згодна з якім наступны ўкус гульца падчас матчу абыдзецца Саурэсу ў чатыры мільёны еўра.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках