30 красавiка 2024, aўторак, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча павялічыць экспарт сваіх яблыкаў у Беларусь

7
Польшча павялічыць экспарт сваіх яблыкаў у Беларусь

Міністр сельскай гаспадаркі Польшчы Марэк Савіцкі дамовіўся аб гэтым у Менску.

Афіцыйны Менск не супраць зарабіць на расейскіх санкцыях.

Беларускія ўлады заявілі раней, што не стануць абмяжоўваць імпарт прадуктаў харчавання з ЕЗ так, як гэта зрабіла Расея, піша польскае выданне Wiadomosci (пераклад - charter97.org). Сёння ў Менску на гэтую тэму праходзяць перамовы, у якіх бярэ ўдзел міністр сельскай гаспадаркі Польшчы Марэк Савіцкі.

Экспэртка Цэнтра ўсходніх даследаванняў, доктарка Ева Фішэр падкрэслівае, што павелічэнне гандлю з Беларуссю не парушыла б эмбарга, уведзенага Масквой.

«Чаму б Беларусі не есці польскую гародніна ды садавіна і не адпраўляць свае прадукты харчавання на экспарт у Расею?» - пытаецца аналітык.

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі Тадэвуш Налевайк сказаў, што Польшча магла б экспартаваць у Беларусь амаль столькі ж яблыкаў, як і ў Еўразвяз. Летась Польшча прадала на агульны рынак 257 000 тон садавіны коштам амаль 100 мільёнаў еўраў.

На думку Евы Фішэр, цяпер польскія фермеры, якія хочуць прысутнічаць на расейскім рынку, будзе наладжваць супрацоўніцтва з беларусамі, бо «гандаль не трывае пустэчы». «Тым не менш, прыбыткам давядзецца дзяліцца», - мяркуе Фішэр. Яна дадае, што за кошт паляпшэння эканомікі Беларусі Расея будзе крэдытаваць рэжым дыктатара менш.

Паводле інфармацыі польскага Міністэрства сельскай гаспадаркі, агульная сума экспарту прадуктаў харчавання з Польшчы ў Беларусь склала больш за 300 мільёнаў еўраў. У той жа час беларускія кампаніі накіравалі ў Расею аграхарчовай прадукцыі на суму блізу 3 мільярдаў еўраў.

Нагадаем, шмат якія экспэрты мяркуюць, што Лукашэнка плануе зарабіць на перапродажы еўрапейскіх прадуктаў пад выглядам беларускіх у Расею.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках