30 красавiка 2024, aўторак, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Менск ідзе новы лівень: дзе чакаць падтаплення?

1
На Менск ідзе новы лівень: дзе чакаць падтаплення?

Ранішні лівень застаў знянацку многіх аўтамабілістаў.

Як паведаміў карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» інспектар аддзела прапаганды і агітацыі ДАІ ГУУС Менгарвыканкама Арцём Цыбулька, праз моцныя ападкі быў перакрыты рух на ўчастку пр. Незалежнасці ад вул. Філімонава да пл. Калініна, на пл. Бангалор, пл. Якуба Коласа, вул. Талбухіна, на скрыжаванні пр. Пераможцаў і вул. Ігнаценкі, вул. Лабанка і Мазурава, В. Харужай і Куйбышава.

Увечары ў Менску і Менскай вобласці таксама чакаецца непагадзь. Месцамі пройдуць проліўні і навальніцы са шквалістым ветрам да 15-20 м/c.

Вялікая верагоднасць, што сёння могуць быць падтопленыя наступныя месцы: вул. Я. Чачота (ад пр. Дзяржынскага ў напрамку вул. Напалеона Орды - насупраць крамы «Белмаркет»), скрыжаванні вул. Ясеніна - вул. Слабадской (побач з «Прасторай»), пл. Мяснікова (Мяснікова - Талстога, пад пуцеправодам), вул. Уманскай - Чыгуначнай, вул. Алібегава - пр. Дзяржынскага, участак каля адміністрацыі Маскоўскага раёна (пр. Дзяржынскага, 10), скрыжаванні вул. Дамашэўскага - вул. К. Лібнехта, Р. Люксембург - Карпава - К. Лібнехта. Таксама магчыма падтапленне ўчастка на скрыжаванні вул. Маякоўскага і Аранскай у бок вул. Свярдлова, у раёне Нямігі.

Парады ДАІ кіроўцам у дажджлівае надвор'е:

- Пры першых жа кроплях дажджу плаўна зніжайце хуткасць і пазбягайце рэзкіх манеўраў.

- У лівень абавязкова ўключыце блізкае святло - так іншым кіроўцам будзе лягчэй разглядзець ваш аўтамабіль.

- Уключайце шчоткі шклоачышчальнікаў, але будзьце гатовыя на пару секунд страціць бачнасць праз паток каламутнай вады на лабавым шкле ад сустрэчных і спадарожных аўтамабіляў.

- Сачыце за паводзінамі аўтамабіляў, якія едуць наперадзе. Не варта пры гэтым арыентавацца на хуткасць тых, хто абганяе вас.

- Страціўшы кантакт з дарогай, не выварочвайце стырно, чакайце раптоўнага спынення «аквапланавання». Калі «аквапланаванне» ўсё ж прывяло да заносу-зносу - дзейнічайце пасля выезду з лужыны, як належыць на галалёдзе.

- Пасля праезду лужын перыядычна падсушвайце тармазы лёгкім націскам на педаль.

- Не спрабуйце праскочыць глыбокую лужыну на хуткім ходзе – хваля, якая паднялася, пашкодзіць рухавік.

Калі ёсць магчымасць, водную перашкоду лепш аб'ехаць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках