30 красавiка 2024, aўторак, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасол Беларусі ў Бішкеку «не ведае» пра ордэн Бакіеву

2
Пасол Беларусі ў Бішкеку «не ведае» пра ордэн Бакіеву

Віктар Дзенісенка заявіў, што не валодае афіцыйнымі звесткамі аб узнагароджанні Бакіева дзяржаўнай узнагародай Беларусі.

Як паведамілі ў чацвер "Інтэрфаксу" ў прэс-службе МЗС Кыргызстана, "у МЗС быў паўторна запрошаны кіраўнік дыпламатычнай місіі Беларусі Віктар Дзенісенка для тлумачэнняў з нагоды інфармацыі, якая з'явілася раней, аб узнагароджанні былога прэзідэнта Курманбека Бакіева высокай дзяржаўнай узнагародай "Ордэнам дружбы народаў".

"Пасол адзначыў, што, па-ранейшаму не мае афіцыйнай інфармацыі, якая пацвярджае ўзнагароджанне Бакіева, зрынутага ў выніку красавіцкіх падзей 2010 года і жыве ў Менску", - сказалі ў прэс-службе.

"Так званае ўзнагароджанне асуджанага судом да пажыццёвага зняволення збеглага злачынца высокай дзяржаўнай узнагародай Беларусі выклікае пратэст і здзіўленне, і разглядаецца ў Кіргізіі, як несяброўская акцыя, якая сур'ёзна зачапіла пачуцці родных і блізкіх загінулых і пацярпелых 7 красавіка 2010", - падкрэслілі ў МЗС.

"Такі крок з'яўляецца неабдуманай і недарэчнай падтрымкай злачынцы і ягонага асяродку з нагоды нібыта адбыўшайся ў дачыненні да іх несправядлівасці і агулам чыніць чарговую шкоду двухбаковым стасункам", - адзначылі ў замежнапалітычнай установе.

МЗС папрасіў дыпламата "звярнуць увагу ўладаў Беларусі на патрэбу перагледзець гэтую пастанову і ўстрымацца надалей ад такіх акцый".

Курманбек Бакіеў, ягоны брат Жаныбек, сыны Марат і Максім прысуджаныя завочна ў Кыргызстане да пажыццёвага зняволення і канфіскацыі маёмасці за ўчыненне шэрагу цяжкіх злачынстваў. Цяпер яны хаваюцца ў Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках