2 траўня 2024, Чацвер, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч едзе на «Белшыну», з якой абяцаў звольніць траціну рабочых

5
Мясніковіч едзе на «Белшыну», з якой абяцаў звольніць траціну рабочых

Прэм'ер-міністр Беларусі зробіць сёння рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Міхаіл Мясніковіч наведае ААТ "Белшына" ў Бабруйску, дзе плануецца разгледзець пытанне аб рэалізацыі інвестпраекта для вытворчасці звышбуйнагабарытных і масавых шын, а таксама развіццё экспартнага патэнцыялу прадпрыемства. Праграмай прадугледжанае таксама наведванне ААТ "Легпрамразвіццё". Тут гаворка пойдзе аб мадэрнізацыі вытворчасці тавараў народнага спажывання для выпуску экспартна арыентаванай прадукцыі. Акрамя таго, у Бабруйску Міхаіл Мясніковіч азнаёміцца з арганізацыяй працы школьных базараў.

Сёння ж кіраўнік урада наведае СЗАТ "Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод", дзе рэалізуецца інвестыцыйны праект для вытворчасці грузавога чыгуначнага транспарту, а таксама танк-кантэйнераў. Напрыканцы рабочага візіту на базе СШ №1 ім. Дзмітрыева будзе разгледжаная падрыхтоўка ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года.

Пра тое, што мадэрнізацыя вытворчасці бабруйскага ААТ "Белшына" непазбежна прычыніцца да зніжэння колькасці рабочых, ішла размова ў час наведвання прадпрыемства прэм'ер-міністрам мінулым летам, 16 жніўня 2013 года. Тады прэс-служба ўрада паведамляла, што пасля рэалізацыі новых інвестпраектаў спатрэбіцца на траціну менш работнікаў, чым цяпер.

Фота: bobruisk.ru

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках