2 траўня 2024, Чацвер, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

20 расейскіх танкаў увайшлі ў Данецк (Відэа)

5

Данецк застаецца самай гарачай кропкай на карце антытэрарыстычнай аперацыі.

У горадзе не спыняюцца выбухі. Абстрэл вядзецца з цяжкай артылерыі. Пакуль вядома аб 9 загінулых і 18 параненых сярод вайскоўцаў. Абладміністрацыя кажа пра 15 загінулых сярод мірнага насельніцтва з іх трое дзяцей, пішуць «Подробности».

Паблізу Данецка ідуць сур'ёзныя баі. Асабліва сур'ёзная сітуацыя пад Ілавайскам. Я цяпер тут знаходжуся на перадавой. Каля мяне байцы Нацгвардыі і вайсковыя падраздзяленні спрабавалі штурмаваць горад, але баевікі адкрылі агонь у адказ. Сітуацыя мяняецца тут даслоўна кожную секунду.

З боку Расеі ім на падмогу зайшло амаль 20 танкаў і тут ідуць актыўныя баі.

Журналістам удалося пагутарыць з байцамі, якія ехалі з-пад Амвросіеўкі. Там таксама ідуць сур'ёзныя баі. Гэта падраздзяленне, якое абстрэльвае Амвросіеўку з цяжкай артылерыі. На жаль, сярод байцоў ёсць страты - два чалавекі загінулі. Гэта вайскоўцы.

Цяпер там баі доўжацца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках