2 траўня 2024, Чацвер, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За шэсць дзён у Менску выпала месячная норма ападкаў

За шэсць дзён у Менску выпала месячная норма ападкаў

Месячная норма ападкаў выпала ў Менску з 9 да 14 жніўня.

Пра гэта сведчыць праведзены аналіз карт рэсурсу надвор’я meteoinfo.by, піша БелаПАН.

У абсалютным вымярэнні ў сталіцы выпала 81,5 мм ападкаў (81,5 літры вады на квадратны метр тэрыторыі) пры жнівеньскай норме 81 мм. Усяго з пачатку месяца зафіксавана 88,9 ападкаў, або 109,8% месячнай нормы. Найбольш моцныя дажджы прайшлі ўдзень 12 жніўня (46 мм) і ўночы на 14 жніўня (26 мм).

У абласных цэнтрах дажджоў было значна менш. У Берасці за 14 дзён жніўня зарэгістравана 38,6 мм ападкаў (50,8% месячнай нормы), у Гародні - 24,8 мм (33,5%), Віцебску - 23,2 мм (29,7%), Магілёве - 16,4 мм (21,9%), Гомелі - 12 мм (17,9%). Пры гэтым у Магілёве з 21 ліпеня да 8 жніўня не выпала ні кроплі дажджу. У Віцебску з 25 ліпеня да 12 жніўня зафіксавана 2,2 мм ападкаў, у Гомелі з 23 ліпеня да 8 жніўня - 1 мм.

14 жніўня халодны фронт абумовіў значны роскід дзённых максімумаў: ад 22 градусаў у Гародні да 34,5 - у Гомелі і Васілевічах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках