2 траўня 2024, Чацвер, 8:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: Санкцыі РФ - каласальныя магчымасці «лавіць рыбку ў каламутнай вадзе»

5
Леанід Злотнікаў: Санкцыі РФ - каласальныя магчымасці «лавіць рыбку ў каламутнай вадзе»

Блытаніна, якая ўжо ўзнікла, узмоцніцца ў 2015 годзе, калі павінна пачаць працу ЕўрАзЭС.

Беларусь паабяцала да канца гэтага года павялічыць пастаўкі ў Расею на 15-50% у залежнасці ад тыпу харчавання - такі вынік перамоваў у Маскве віцэ-прэм'ера Беларусі Міхаіла Русага са сваім расейскім калегам Аркадзем Дварковічам. Лічбы сур'ёзныя, улічваючы насычанасць уласнага рынку імпартнай прадукцыяй. Але рээкспарту еўрапейскага харчавання пад выглядам беларускага Русы паабяцаў не дапусціць, нагадвае eurobelarus.info.

Што наогул уважаць за беларускую прадукцыю? Пасля глыбокай перапрацоўкі заходняй сыравіны, пры значна дададзеным кошце, прадукт ўжо будзе разглядацца, як мясцовы. Але, зноў жа засталіся разыходжанні з гэтай нагоды ў нарматыўных дакументах Беларусі, Расеі і Казахстана, якія знаходзяцца ў адным эканамічным саюзе.

На думку беларускага эканаміста Леаніда Злотнікава, найбольш сур'ёзныя пытанні выклічуць пастаўкі свініны, «рээкспарту ялавічыны і малочнай прадукцыі ў нас няма, крэветкі ды яблыкі не так істотныя для нашага гандлю, гэта хутчэй, дэталі, якія можна не браць пад увагу».

- Апошнія пару гадоў мы імпартавалі прыкладна 112.000 тон свініны, у той жа час экспартавалі ў Расею 60.000 тон. Глядзіце, што можа быць. Мы можам прывезці свініну з-за мяжы, самі яе з'есці, а вырабленую ў Беларусі - адправіць у Расею. І вось той самы тонкі момант - як разглядаць гэты варыянт? Атрымліваецца, што ўсё быццам бы законна: прадукт, выраблены ў Беларусі і г.д. Але можна ўспомніць прэтэнзіі расейцаў пра цукар: трысняговы - на беларускі рынак, а ўвесь уласны з буракоў - у Расею. Як разглядаць усе вось такія выпадкі? Таму тут неяк усё каламутна, цёмна і непразрыста... Ці абмяркоўвалася ўсё гэта на сустрэчы Русага і Дварковіча? Беларускі ўрад занадта здольны ў такіх выпадках - успомнім нядаўнія «распушчальнікі-разбаўляльнікі». Таму пакуль цяжка сказаць, што напраўду атрымаецца, кажа Леанід Злотнікаў.

- Ці не з’явяцца дэфіцыты ў сябе з такімі абяцанымі адсоткамі росту паставак у Расею?

- Ялавічыну павялічыць на 10% цяжка, але можна. Цяжка, таму што назіраецца ў саміх зніжэнне вытворчасці сыравіны. Павялічыць аб’ёмы паставак ялавічыны і малака ў Расеі за кошт павелічэння вытворчасці - нерэальна, хутчэй, што называецца, ад сябе адарваць. Але ўсё да гэтага і так ідзе - зніжэнне спажывання на ўнутраным рынку, улічваючы зніжэнне даходаў насельніцтва.

- Як усё гэта суаднесці з агульнай эканамічнай прасторай?

- Што далей з ЕўрАзЭС - незразумела. Атрымліваецца што мы трапляем паўнавартасна ў супольнасць з 2015 года, а ў гэтым выпадку ўсе пастановы аб імпарце-экспарце прымаюцца органамі саюза. Фармальна, Пуцін не меў права разглядаць такое пытанне аднаасобна, улічваючы блізкасць 2015 года. Але ён гэтую кашу ўсё ж наважыў заварыць. Павінны быць і адзіныя стандарты, што разглядаць як рээкспарт, што экспарт. А тут атрымліваецца, Пуцін і пра сваё дзецішча любімае забыўся - усё напярэдадні 2015-га ўверх нагамі паставіў. Дык чым тады павінна кіравацца Беларусь? Тым, што тавар, увезены ў Беларусь, можа вольна перамяшчацца па ўсёй тэрыторыі ЕўрАзЭС? Атрымліваецца нейкая блытаніна - і як хто з яе будзе выблытвацца, хто наловіць рыбкі ў мутнай вадзе, яшчэ невядома. Але магчымасці ствараюцца каласальныя! Пажывём - пабачым.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках