2 траўня 2024, Чацвер, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кудрын: Санкцыі абыдуцца Расеі ў $200 мільярдаў

3
Кудрын: Санкцыі абыдуцца Расеі ў $200 мільярдаў

За тры гады Расея страціць не менш за 200 млрд даляраў праз эканамічныя санкцыі, мяркуе былы міністр фінансаў РФ.

Просьба «Раснафты» аб выдачы кампаніі 1,5 трлн рублёў з Фонду нацыянальнага дабрабыту (ФНБ) пацвярджае прагноз, згодна з якім Расея праз санкцыі страціць не менш за 200 млрд даляраў за тры гады. Такі пункт гледжання выказаў былы міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын, піша korrespondent.net.

Раней паведамлялася, што санкцыі заахвоцілі «Раснафту» звярнуцца па дапамогу да дзяржавы, прэзідэнт кампаніі Ігар Сечын папрасіў урад пазычыць 1,5 трлн рублёў з ФНБ.

Нагадаем, эканамічныя санкцыі Еўразвязу ў дачыненні да Расейскай Федэрацыі ўвайшлі ў дзеянне 31 ліпеня. Яны прадугледжваюць абмежаванне доступу да еўрапейскіх фінансавых рынкаў для расейскіх дзяржаўных банкаў, эмбарга на продаж зброі, забарону на экспарт прадукцыі падвойнага прызначэння і абмежаванне доступу Расеі да тэхналогій у галіне нафтаздабычы.

Новы пакет санкцый дапаўняе спіс фізічных і юрыдычных асоб, якія падрываюць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, спыняе фінансаванне з боку ЕІБ і ЕБРР, забараняе інвестыцыі і гандаль з Крымам і Севастопалем, а таксама пераглядае двухбаковае супрацоўніцтва Расеі і ЕЗ у бок скарачэння кааперацыі.

У адказ Расея забараніла імпарт прадуктаў з ЕЗ, ЗША, Канады, Нарвэгіі і Аўстраліі.

Экспэрты Вышэйшай школы эканомікі прагназуюць, што адток капіталу з Расеі праз санкцыі можа вырасці ўжо ў кароткатэрміновай перспектыве да 150 мільярдаў даляраў.

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках