2 траўня 2024, Чацвер, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менская «Венецыя»

4

Для жыхароў менскай вуліцы Валгадонская, дзе пераважае прыватная забудова, кожны лівень ператвараецца ў стыхійнае бедства.

Яны не адзін раз выклікалі МНС і рамонтнікаў, але карціна не змяняецца - падтопленыя дамы, замочаныя аўтамабілі, сапсаваная маёмасць.

Жыхарка аднаго з пацярпелых дамоў Вераніка Баўкала распавяла Naviny.by, што толькі за гэтае лета ў іх такі патоп ўжо другі раз.

Са слоў Веранікі Баўкалы, рабіць рамонт у доме асаблівага сэнсу няма, бо кожны год усё паўтараецца.

Як распавёў сусед Веранікі Іван Куракевіч, у чацвер прыязджалі рамонтнікі, сказалі, што пра праблему ім вядома, але грошай у бюджэце няма і нічога яны зрабіць не могуць.

Самых страшных момантаў паводкі жыхары не сфатаграфавалі. Як патлумачыў Іван, «мы спачатку з вёдрамі бегаем, а потым ужо пачынаем з фотаапаратамі забаўляцца».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках