2 траўня 2024, Чацвер, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску запускаюць курсы беларускай мовы для бізнэсоўцаў

1
У Менску запускаюць курсы беларускай мовы для бізнэсоўцаў

Упершыню ў Беларусі запускаецца курс для вывучэння дзелавой беларускай мовы.

Прадстаўнікі камерцыйных кампаній атрымаюць магчымасць развіць навыкі вусных і пісьмовых дзелавых стасункаў для правядзення перамоў, нарад, прэзентацый і інтэрв'ю на беларускай мове, піша БелаПАН.

Ідэя стварэння курсаў вывучэння бізнэс-беларускай мовы з'явілася ў Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнэсу (АЕБ).

«Беларуская мова з'яўляецца адной з афіцыйных моў у краіне, аднак магчымасці і прапановы вывучэння дзелавой беларускай мовы на гэты момант адсутнічаюць і было наважана запоўніць гэты прабел», - адзначаюць арганізатары.

Буйныя прыватныя кампаніі ўсё часцей выкарыстоўваюць беларускую мову для прасоўвання сваёй прадукцыі і паслуг. У Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнэсу, у сваю чаргу, наважылі падтрымаць гэтую тэндэнцыю і надаць бізнэс-беларускай мове большую значнасць, арганізаваўшы курсы.

Першы курс заняткаў разлічаны на чатыры месяцы з 5 верасня да 12 снежня 2014. Заняткі будуць праходзіць раз у тыдзень з 9.00 да 10.30 раніцы па пятніцах у офісе АЕБ, размешчаным на адрасе вул. Казлова 7/535. Па заканчэнні навучання, будзе дадзеная магчымасць здаць распрацаваны Таварыствам Беларускай Мовы стандартызаваны тэст для праверкі ўзроўню ведання беларускай мовы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках