2 траўня 2024, Чацвер, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пакістанская апазіцыя пачала марш на Ісламабад

Пакістанская апазіцыя пачала марш на Ісламабад

У Пакістане адбываюцца сутычкі паміж удзельнікамі апазіцыйнага маршу і прыхільнікамі ўрада.

Беспарадкі пачаліся ў горадзе Гуджранвала, пасля таго як па аўтамабілі аднаго з лідэраў апазіцыі Імра Хана зрабілі некалькі стрэлаў. Сам ён не пацярпеў, перадае BBC.

Гэты пратэстны марш уважаецца за самы сур'ёзны выклік прэм'ер-міністру Навазу Шарыфу за ўвесь час яго знаходжання ва ўладзе.

Акрамя Імра Хана, сваю калону на сталіцу вядзе мусульманскі апазіцыйны багаслоў Тахір Кадры. Як чакаецца, абедзве калоны прыбудуць у пятніцу ў Ісламабад.

Першапачаткова калоны, якія з'яўляюцца часткай антыўрадавага маршу, павінны былі прыбыць у сталіцу ў чацвер, у пакістанскі Дзень незалежнасці. Аднак яны рухаліся з Лахора занадта павольна. Да пратэсту далучыліся тысячы людзей: яны махаюць сцягамі, спяваюць песні і танчаць на вуліцах.

Імра Хан абвінавачвае прэм'ер-міністра Наваза Шарыфа ў несумленнай перамозе на выбарах 2013 года. Тахір Кадры, з ягоных слоў, спрабуе арганізаваць рэвалюцыю для змены карупцыйнага ўрада.

Фота: AP

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках