2 траўня 2024, Чацвер, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Касманаўты МКС паказалі, як выглядае Этна з космасу

Касманаўты знялі з космасу вулканы Этна ды Стромбалі і параўналі іх дзённы і начны фотаздымкі.

"Здымкі-блізняты" былі зробленыя насельнікамі МКС: у светлы час дня частка Італіі з двума агністымі гарамі зняў астранаўт NASA Рэйд Уайсмэн, а ўначы здымак той жа тэрыторыі ўзнавіў еўрапеец Аляксандр Герст.

На фотаздымках відаць ніжэйшая частка Апэнінскай паўвыспы і выспу Сіцылія. Этна - самы высокі і масіўны дзейны вулкан Еўропы - размешчаная на поўначы Сіцыліі, і яе чорны кратэр лёгка заўважыць на "дзённым" фотаздымку, а малюсенькую вулканічную выспачку Стромбалі можна адрозніць праз струменьчык дыму, якая выходзіць з яго жарала (гэты вулкан знаходзіцца практычна ў цэнтры фота).

Выкід Стромбалі быў зафіксаваны ў мінулую пятніцу, 8 жніўня (пры гэтым, са слоў адмыслоўцаў, у вулкана ўтварылася новае жарало, з якога пачала актыўна пралівацца лава). Перад гэтым у сярэдзіне чэрвеня быў зафіксаваны выкід Этны.

Са слоў Герста, на начным фотаздымку каля вулканаў можна ўбачыць "чырвоную святлівую лаву", хоць для гэтага давядзецца завінуцца. А вось электрычныя агні, што асвятляюць італійскія буйныя гарады і больш дробныя населеныя пункты, відаць няўзброеным вокам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках