2 траўня 2024, Чацвер, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэніэл Рэдкліф зладзіў сюрпрыз гледачам кінатэатра ў Лондане

Ангельскі актор здзівіў сваіх прыхільнікаў нечаканым з'яўленнем пасля заканчэння сэансу ў кінатэатры.

Гледачоў папрасілі пракамэнтаваць на камэру фільм «Што калі» (What if) з Дэніэлам Рэдкліфам у галоўнай ролі, аднак не папярэдзілі пра тое, што зорка Патэрыяны таксама знаходзіцца ў зале, піша Lenta.ru.

Раптоўнае з'яўленне ў кіназале актора і вірлівая рэакцыя аўдыторыі былі знятыя на відэакамэру.

На пачатку роліка ён выказаў сумнеў, што гледачы хоць неяк адрэагуюць на яго. «Вось будзе смешна», - адзначыў Рэдкліф. Аднак большасць гледачоў вітала з'яўленне зоркі вельмі эмацыйна. Адна з дзяўчат ад здзіўлення нават падскочыла, а іншая запэўніла акцёра, што іхняя сустрэча - гэта найлепшае, што адбылося з ёй у жыцці.

Прэм'ера фільма «Што калі» з Рэдкліфам у галоўнай ролі адбылася ўвосень 2013 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках