2 траўня 2024, Чацвер, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канарскія выспы пагражаюць скасаваць стасункі з Гішпаніяй

Канарскія выспы пагражаюць скасаваць стасункі з Гішпаніяй

Стасункі з Мадрыдам будуць скасаваныя, калі ўрад Гішпаніі не спыніць пошук нафты і газу ў Атлантычным акіяне.

Старшыня ўрада Канарскіх выспаў Паўліна Рывэра заявіў аб тым, што стасункі з Мадрыдам будуць скасаваныя, калі ўрад Гішпаніі не спыніць пошук нафты і газу ў Атлантычным акіяне. Пра гэта паведамляе газеэта El Mundo.

Рывэра таксама звярнуўся да караля Гішпаніі Фэліпэ і прэм'ер-міністра Марыяна Рахоя па дапамогу ва ўрэгуляванні канфлікту, які, са слоў старшыні ўрада Канарскіх выспаў, стаў «самым сур'ёзным за ўсю 500-гадовую гісторыю з моманту заваёвы гішпанцамі архіпелага».

Паўліна Рывэра таксама адзначыў, што гішпанскі ўрад дазволіў пошук нафты на Канарскіх выспах, аднак забараніў правядзенне геолагавыведных работ на Балеарскіх выспах, дзе таксама могуць знаходзіцца вялікія запасы вуглевадародаў, піша Lenta.ru.

«Улады Каралеўства спаслаліся тады на тое, што гэта можа прычыніць шкоду навакольнаму асяроддзю», - падае выданне словы Рывэра.

13 жніўня гішпанскія ўлады дазволілі кампаніі Repsol праводзіць геолагавыведныя работы недалёка ад Канарскіх выспаў. Нягледзячы на тое, што супраць гэтага актыўна выступалі мясцовыя жыхары і экалагічныя арганізацыі.

У чэрвені ўлады Канарскіх выспаў разам з мясцовымі эколагамі падалі пазоў у Вярхоўны суд, спрабуючы аспрэчыць права кампаніі Repsol на свідраванне. Аднак ён быў адхілены.

Фота: Yury Certez, AFP

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках