2 траўня 2024, Чацвер, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінскія рокеры Poets of the Fall выступяць у Менску

1

Фінскія рокеры Poets of the Fall прэзэнтуюць шосты студыйны альбом у клубе Re: Public.

Канцэрт адбудзецца 30 кастрычніка.

Гісторыя гурта Poets of the Fall налічвае больш за дзесяць гадоў. Песня «Carnival of Rust» стала самай прайграванай фінскай кампазіцыяй 2006 года, а сінглы «Dreaming Wide Awake» і «Cradled in Love» займалі першыя радкі ў гіт-парадах на нацыянальным радыё і тэлевізіі. Відэагульні «Alan Wake Alan» і «Wake's American Nightmare» выбралі ў якасці гукавых дарожак кампазіцыі з «Twilight Theater» і «Temple of Thought», піша ultra-music.com.

Гурт здабыў мноства ўзнагарод у роднай краіне (у тым ліку дзве прэміі Emma-gaala - фінскага аналага Grammy), перамог у намінацыі «Найлепшы фінскі выканаўца» на MTV Europe Music Awards у 2006 годзе, а кліп на песню «Carnival of Rust» быў прызнаны тэлегледачамі «найлепшым кліпам Фінляндыі ўсіх часоў».

Рыхтаваны да выхаду шосты студыйны альбом «Jealous Gods» заканчвае музычную трылогію, пачатак якой быў пакладзены выданнем альбомаў «Revolution Roulette» і «Twilight Theater». Дата рэлізу альбома прызначаная на 19 верасня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках