2 траўня 2024, Чацвер, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская сям'я дапамагла грашыма Нацгвардыі Украіны

16

Грамадзянін Расейскай Федэрацыі перадаў грошы ў дапамогу ўкраінскай Нацгвардыі пасля стасункаў на курорце ў Чарнагорыі з жыхаром Львова.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацгвардыі.

Напярэдадні адпраўкі аўтамабіля з маёмасцю ў зону АТА у Львоўскі абласны Каардынацыйны цэнтр дапамогі фронту звярнуўся львовец, пан Міхаіл, з прапановай перадаць грошы на патрэбы ўкраінскага войска, піша obozrevatel.com.

Ён распавёў гісторыю, як да яго патрапілі грошы: "У гэтым годзе дачка мне зрабіла падарунак у выглядзе адпачынку за мяжой, у Чарнагорыі. Там падчас адпачынку пазнаёміліся з мужам і жонкай з Расеі. Не буду называць прозвішчы, але скажу, што мужчыну звалі Аляксандр. Мы шмат размаўлялі. У Аляксандра ўзнікала шмат пытанняў пра падзеі на Майдане і пасля іх. Я не палітык, але спрабаваў данесці да яго імкненні звычайных людзей, усіх, хто жыве побач са мной, жыць сумленна і мірна ў сваёй дзяржаве. Не скажу, што муж і жонка прыехалі адпачываць з вялікімі грашыма, бо кожны дзень мы сустракаліся на пляжы. У канцы іх адпачынку Аляксандр падышоў да мяне, даў грошы і сказаў перадаць іх нашым вайскоўцам. Далей вы ўжо ведаеце. У каардынацыйным цэнтры мне сказалі што трэба купіць, і вось я тут".

Дзякуючы грамадзяніну Расеі Аляксандру пан Міхаіл закупіў намёты, тэнты, пралку, сродкі гігіены і прадукты харчавання. У гэты ж дзень аўтамабіль з маёмасцю адправіўся да месца прызначэння.

Фота: vv.gov.ua

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках