2 траўня 2024, Чацвер, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экстрэміста з Расеі затрымалі ў Менску

7
Экстрэміста з Расеі затрымалі ў Менску

Цяпер развязваецца пытанне аб яго экстрадыцыі на радзіму.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Следчым камітэце Расеі.

Аляксей Антановіч уваходзіў у склад экстрэмісцкай групоўкі з Санкт-Пецярбурга. Ён збег ад расейскіх праваахоўных органаў і быў абвешчаны ў міжнародны вышук. Затрымалі 27-гадовага ўраджэнца Масквы ў Менску 12 жніўня.

Раней на лаве падсудных апынуўся Георгій Цімафееў, які стварыў злачынную групу, а таксама 11 хлопцаў ва ўзросце ад 17 да 24 гадоў. З 2009 да 2010 года яны ўчынілі дзясяткі цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, сярод якіх забойства, падрыў аўтобуснага прыпынку, падпал храма. Зламыснікі здымалі свае злачынствы на відэа для распаўсюду. Усе члены злачыннай групы асуджаныя на доўгія тэрміны пазбаўлення волі.

Падчас следства быў выяўлены і Аляксей Антановіч. Следчыя кажуць, што ён размяшчаў матэрыялы групоўкі ў інтэрнэце. У прыватнасці, у снежні 2009 года Антонавіч апублікаваў відэаролік са зваротам членаў злачыннай групы. У ім былі экстрэмісцкія выказванні і сцэна забойства.

Пасля выстаўлення абвінавачвання Антановіч уцёк і быў абвешчаны ў міжнародны вышук.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках