2 траўня 2024, Чацвер, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За два гады затраты на легіянераў у ХК «Дынама-Менск» скараціліся ўдвая

3
За два гады затраты на легіянераў у ХК «Дынама-Менск» скараціліся ўдвая

З 2012 года колькасць легіянераў у клубе скарацілася з 17 да 9, а затраты на іх - з $8,6 млн да $4,6 млн.

Генеральны мэнэджар менскага «Дынама» Уладзімір Беражкоў на форуме афіцыйнага сайту каманды ёміста адказаў на крытыку ў адрас кіраўніцтва што да палітыкі прыцягнення і натуралізацыі легіянераў.

«Што тычыцца маіх слоў [перыяду журналісцкай дзейнасці], кожнае з іх можна вырваць з кантэксту, прымусіць скакаць, спяваць, звінець на ўсе галасы, і тады ўжо ўсякае лыка ў кропку. Даўно не звяртаю ўвагі на цытатнік і крылатыя фразы, адказваю справай альбо ў судзе. У гэтай сувязі, датычна легіянераў і формул, прывяду некаторыя параўнальныя лічбы і факты.

У сезоне 2011/12 у камандзе «Дынама-Менск» было 17 легіянераў, якім сукупна выплацілі больш за 8,6 млн даляраў.

Сезон 2012/13: 15 легіянераў (не ўлічваючы Лаланда, Плата і Лінгле) - 8,1 млн (з натуралізаваных канадцамі: 18 - 9,8 млн);

Сезон 2013/14: 11 - 5 млн;

Сезон 2014/15: 9 (уключаючы Бэйлена) - 4,6 млн», - напісаў Беражкоў на ўласнай галінцы форуму афіцыйнага сайта клуба.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках