2 траўня 2024, Чацвер, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берлін патрабуе ад Масквы патлумачыць уварванне ва Украіну

17
Берлін патрабуе ад Масквы патлумачыць уварванне ва Украіну

Ад урада Расеі патрабуюць у тэрміновым парадку растлумачыць паведамленне аб уварванні калоны бронетэхнікі на ўкраінскую тэрыторыю.

Пра гэта сёння заявіў афіцыйны прадстаўнік урада Нямеччыны Штэфан Зайберт, паведамляе Deutsche Welle.

Раней раніцай паводле ініцыятывы Нямеччыны адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў ФРГ Франка-Вальтэра Штайнмаера і кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова. Як паведаміў прадстаўнік кіраўніка МЗС ФРГ, стораны абмеркавалі паведамленні аб расейскай вайсковай аўтакалоне, а таксама тэму дастаўкі меркаванай гуманітарнай дапамогі РФ Украіне.

Раней сёння міністр замежных спраў Вялікай Брытаніі Філіп Хэманд заявіў, што калі расейская бронетэхніка не пакіне тэрыторыю Украіны, будуць сур'ёзныя наступствы. "Я вельмі ўстрывожаны паведамленнямі аб тым, што сёння раніцай расейская вайсковая тэхніка перасекла мяжу, - заявіў ён у Брусэлі. - Калі на тэрыторыі Украіны ёсць расейскі вайсковы персанал або баявыя машыны, то яны павінны пакінуць краіну неадкладна. У адваротным выпадку наступствы будуць вельмі сур'ёзнымі".

Таксама ў Брусэлі міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што, паводле наяўнай у яго інфармацыі, 70 адзінак расейскай вайсковай тэхнікі мінулай ноччу перасеклі мяжу з Украінай. "Мы вельмі занепакоеныя развіццём сітуацыі, паколькі, з аднаго боку, мы шмат гаворым аб так званым гуманітарным канвоі, але ў той жа час бачым, што эскалацыя працягваецца. У нас ёсць паведамленні, што на працягу ночы 70 адзінак вайсковай тэхнікі зноў перасеклі мяжу", - заявіў ён.

Нагадаем, спікер інфармацыйнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка пацвердзіў, што сёння ноччу праз пункт пропуску "Ізварын" з тэрыторыі Расеі ва Украіну пранікла чарговая калона расейскай вайсковай тэхнікі. Паводле папярэдніх звестак, расейская бронетэхніка рухаецца ў бок Луганску на падмогу тэрарыстам.

У ноч на пятніцу журналіст брытанскай газеты Guardian паведаміў, што на яго вачах калона з 20 расейскіх БТРаў і вайсковых грузавікоў перасекла расейска-ўкраінскую мяжу ў раёне Данецка Растоўскай вобласці. Іншыя заходнія журналісты, якія ідуць за расейскай гуманітарнай аўтакалонай, таксама паведамілі, што яны асабіста бачылі, як мяжу з Украінай перасекла расейская бронетэхніка.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках