4 траўня 2024, Субота, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы пасол Эстоніі ў Беларусі распачаў працу

Новы пасол Эстоніі ў Беларусі распачаў працу

Маіт Марцінсан прыступіў да выканання абавязкаў амбасадара Эстоніі ў Беларусі.

Ён прыбыў у Менск 8 жніўня і змяніў на пасадзе кіраўніка дыпламатычнага прадстаўніцтва Эстоніі Яака Ленсмэнта, які працаваў у нашай краіне з верасня 2010 года, піша БелаПАН.

Маіт Марцінсан нарадзіўся 19 ліпеня 1969. У 1993 годзе скончыў эканамічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У тым жа годзе пачаў працаваць аташэ ў эканамічных пытаннях у дэпартаменце замежнаэканамічнай палітыкі МЗС Эстоніі.

У 1994-1995 гадах займаў пасаду трэцяга сакратара ў дэпартаменце знешнеэканамічнай палітыкі МЗС, а ў 1995-1996 гадах - дырэктара аддзела Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў гэтым жа дэпартаменце. У 1996-1999 гадах працаваў першым сакратаром амбасады Эстоніі ў ЗША. З 2000 года па 2002-ы быў гандлёвым пасярэднікам у дэпартаменце замежнаэканамічнай палітыкі МЗС.

З 2002 года па 2007-мы Марцінсан узначальваў эстонскае пасольства ў Пекіне, затым - службу пратаколу ў МЗС Эстоніі. З 2010 года займаў пасаду пасла Эстоніі ў Ірландыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках