4 траўня 2024, Субота, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада бяспекі ААН увяла санкцыі супраць ісламістаў у Іраку і Сірыі

6
Рада бяспекі ААН увяла санкцыі супраць ісламістаў у Іраку і Сірыі

Санкцыі ўводзяцца супраць экстрэмісцкіх ісламісцкіх груповак, якія дзейнічаюць у Іраку і Сірыі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ААН, піша РБК.

У рэзалюцыі выказваецца сур'ёзная заклапочанасць тым фактам, што частка Ірака і Сірыі цяпер знаходзіцца пад кантролем «Ісламскай Дзяржавы Ірака і Леванта» (ІДІЛ) і «Фронту Аль-Нусра». Пад новыя санкцыі падпадаюць шэсць асоб, звязаных з тэрарыстычнымі групамі. Гэта , Хаджадж бен Фахд аль-Аджмі, Абу Махамед ад-Аднанам, Саід Арыф, Абдула Мохсан Абдала Ібрахім аш-Шарэх і Хамід Хамад Хамід аль-Алі.

Дакументы прадугледжваюць замарожванне актываў, забарону на паездкі і эмбарга на пастаўкі зброі.

14 сакавіка, улічваючы складанасць і маштабы гуманітарнага крызісу ў Іраку, у ААН абвясцілі гэтае становішча надзвычайнай сітуацыяй трэцяй ступені. Гэта самы высокі ўзровень гуманітарнага крызісу паводле шкалы ААН.

Рада бяспекі запатрабавала ад урадаў краін перашкодзіць беспасярэдняе ці ўскоснае забеспячэнне рэсурсамі груповак ІДІЛ і «Аль-Нусра», пад забарону падпала і перадача ім зброі.

Ісламісты-суніты з арганізацыі ІДІЛ вядуць баявыя дзеянні на тэрыторыі Сірыі і Ірака. 30 чэрвеня 2014 г баевікі заявілі пра стварэнне «халіфата» ў захопленых імі рэгіёнах гэтых дзяржаў. Кіраўніком дзяржавы і «лідэрам ўсіх мусульман» ісламісты абралі свайго камандзіра Абу Бакр Аль-Багдадзі. Тэрыторыя «халіфата» распасціраецца ад сірыйскага горада Алепа да ірацкай правінцыі Дыяла.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках