4 траўня 2024, Субота, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Noize MC - украінцам: Не ўсе вашы суседзі і браты - скончаныя у...баны (Відэа)

2

Вядомы расейскі хіп-хоп выканаўца выступіў з канцэртам у Львове.

Іван Аляксееў, вядомы пад імем Noize MC, са сцэны звярнуўся да ўкраінцаў. Музыкант заявіў, што не ўсе ў Расеі з'яўляюцца ворагамі Украіны. Паводзіны сваіх суайчыннікаў ён назваў вынікам інфармацыйнай вайны.

«Не ўсе вашы суседзі і браты - скончаныя у...баны, якія пераследуюць ідыёцкія мэты. Мы не такія», - заявіў Noize MC пад апладысменты гледачоў.

Раней паведамлялася, што вядомы расейскі рэпер Noize MC, выйшаўшы на сцэну на фестывалі «Західфэст», падняў украінскі сцяг. Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» напісаў карыстальнік Яўген Бударэцкі.

«Ваня Дорн, вядома ж. Малайчына, але іншы Ваня, расейскі, таксама проста цуд... Прыехаць цяпер у сэрца Бандэрштадта, выйсці на сцэну пасля Кузьмы, які праз слова праклінаў маскалёў, узяць у рукі сцяг дзяржавы, за вайну супраць якой ў тваёй краіне выступае дзве траціны насельніцтва, гэта многага варта» - напісаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках