4 траўня 2024, Субота, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уцекачы з Данбаса: Якога чорта нас саслалі на Байкал?

85
Уцекачы з Данбаса: Якога чорта нас саслалі на Байкал?

Замест курортаў на беразе Чорнага мора бежанцаў з Усходняй Украіны адвозяць на Далёкі Усход.

Група жыхароў з тэрыторыі, на якой праводзіцца антытэрарыстычная аперацыя была эвакуіравана ў акупаваны Расеяй Крым. Але адтуль іх перавезлі ў горад Улан-Удэ ў Усходняй Сібіры. Украінцы абурыліся, бо падпісвалі дакументы пра ад'езд у Анапу на беразе Чорнага мора, піша gordonua.com са спасылкай на «Інтэрнэт-газету Рэспублікі Бурація». «Якога чорта? Чаму нас сюды саслалі? Я думаў, побач буду ад дома, калі што, заўсёды і звязацца можна, і даехаць, а тут на табе, Улан-Удэ!» - абурыўся адзін з мужчын-бежанцаў.

Людзі сцвярджаюць, што невядомыя ў пунктах часовага размяшчэння паставілі іх перад фактам, не пакінуўшы магчымасці застацца ва Украіне. «Як толькі сітуацыя на Радзіме развяжацца, мы адразу вернемся дадому, і не важна, хто там будзе пры ўладзе, галоўнае - каб не было вайны», - сказаў адзін з былых жыхароў Данбаса.

Украінцаў, якія з'ехалі ў Крым у якасці бежанцаў, адпраўляюць з паўвострава ў Расею. Паводле звестак МНС, на стан 10 жніўня ўжо 3863 грамадзяніны Украіны вывезлі ў расейскія пункты часовага размяшчэння. Паводле ацэнак ААН, праз канфлікт на ўсходзе Украіны ў Расею сёлета выехалі прыкладна 168 тысячаў украінцаў.

Фота: gazetarb.ru

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках