25 красавiка 2024, Чацвер, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белтэлекам» надалей блакуе Хартыю'97. Як абысці блакаванне?

73
«Белтэлекам» надалей блакуе Хартыю'97. Як абысці блакаванне?

Дзяржаўны манапаліст надалей блакуе наш сайт. Інструкцыя абыхода блакавання.

Некаторыя беларускія СМІ паспяшаліся паведаміць пра спыненне блакавання charter97.org. Гэта не так. Доступ да сайта часткова з'явіўся для беларускіх карыстальнікаў дзякуючы дзеянням нашай службы тэхпадтрымцы. Мы не будзем раскрываць усіх сакрэтаў, гэты поспех часовы і пасля выходных мы чакаем дзеянняў у адказ беларускіх уладаў.

Існуюць спосабы абысці блакаванне «Белтэлекама» і мы заклікаем нашых чытачоў уважліва вывучыць інструкцыю. Большасць нашых наведвальнікаў не валодаюць адмысловымі навыкамі і мы паспрабавалі падабраць тыя спосабы, якімі могуць скарыстацца нават нявопытныя інтэрнэт-карыстальнікі.

Але спачатку мы рэкамендуем падпісацца на нашы старонкі ў сацыяльных сетках. Вы заўсёды зможаце быць у курсе таго, што адбываецца з сайтам:

Facebook
Twitter
ВКонтакте
аднакласнікі
Google PlusFacebook

Захавайце гэтую інструкцыю на сваім кампутары, дапамажыце разабрацца ў спосабах абыходу блакіроўкі вашым родным, блізкім, сябрам і знаёмым.

1. Браўзэр Opera

Мяркуючы паводле нашай статыстыкі, большасць карыстальнікаў charter97.org выкарыстоўвае браўзэры Google Chrome і Firefox. Аднак гэта не перашкаджае вам усталяваць дадатковы браўзэр, каб мець магчымасць чытаць наш і многія іншыя сайты ў выпадку блакавання.

Спампаваць браўзэр Opera можна тут.

У гэтага нарвежскага браўзэра ёсць адна асаблівасць - так званы турба-рэжым, калі ўвесь трафік праходзіць не наўпрост да нас, а праз серверы Opera за мяжой і для «Белтэлекама» ваш зварот да сайта будзе выглядаць як наведванне, напрыклад, нарвежскага сайта.

Уключыць турба-рэжым у Windows вельмі проста (гл. Карцінку):

Звярніце ўвагу, ваш трафік не шыфруецца і ваш IP не хаваецца. Гэта проста абыход блакавання праз проксі Opera.

2. Opera Mini - для мабільных прылад

Для мабільных прылад (планшэты, смартфоны) кампанія Opera распрацавала альтэрнатыўны браўзэр. Рэжым Turbo у ім ўбудаваны паводле змаўчання і ніякіх спецыяльных дзеянняў выконваць не трэба. Менавіта таму многія нашы чытачы не заўважылі блакавання пры наведванні сайта праз тэлефоны. Усталюйце яго як альтэрнатыўны браўзэр на вашай мабільнай прыладзе.

Спампаваць Opera Mini можна тут.

3. Браўзэр Tor

Гэта адзін з самых надзейных і простых спосабаў схаваць сваю прысутнасць у інтэрнэце. Браўзэр Tor не такі зручны, як папулярныя Chrome, Firefox і Opera, але яго выкарыстанне дасць магчымасць не толькі абыйсці блакаванне, але і схаваць ваш IP-адрас, зашыфруе ваш трафік у Беларусі.

Спампаваць браўзэр Tor можна тут.

4. Браўзэр Orbot для Android

Фактычна, Orbot з'яўляецца аналагам Tor Browser Bundle для Android, з усімі ягонымі плюсамі.

Спампаваць Orbot для Android можна тут.

5. Існуюць дзясяткі іншых спосабаў абыйсці блакаванне, але яны запатрабуюць дадатковых навыкаў, таму мы не будзем іх падрабязна апісваць. Вы самастойна можаце ўвесці ў Google запыт «як абыйсці блакаванне сайта» і вывучыць варыянты. Адзінае, мы не рэкамендуем выкарыстоўваць публічныя бясплатныя проксі і ананімайзэры, асабліва расейскія. Лепш заплаціце некалькі даляраў за такую паслугу і скарыстайцеся камерцыйнымі прадуктамі.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках