4 траўня 2024, Субота, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зоаабаронцы патрабуюць крымінальнай адказнасці за жорсткае абыходжанне з жывёламі

34
Зоаабаронцы патрабуюць крымінальнай адказнасці за жорсткае абыходжанне з жывёламі

Зоаабарончыя арганізацыі звернуцца ва ўрад з просьбай увесці крымінальную адказнасць за жорсткае абыходжанне з жывёламі.

Цяпер у Беларусі дзейнічае адміністрацыйная адказнасць, якая прадугледжвае штраф ад 10 да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт, паведамляе БелаПАН.

Прапанова грамадзян аб узмацненні адказнасці ў лютым гэтага года была падтрыманая Генеральнай пракуратурай. Ведамства ўзгадніла рэдакцыю артыкула 339-1 Крымінальнага кодэкса (жорсткае абыходжанне з жывёламі) і падтрымала прапанову аб надзяленні службовых асоб МУС правам складаць пратаколы на падставе артыкула 15.45 КоАП.

Аднак узгаданая ініцыятыва дагэтуль не рэалізаваная. «Пакуль воз і цяпер там, і нашы арганізацыі збіраюцца зноў звяртацца ва ўрад з пытаннем, калі ж нарэшце з'явіцца хоць бы крымінальны артыкул», - адзначыла старшыня ГААЖ «Заасвет» Маргарыта Пушкевіч. З ейных слоў, колькасць бяздомных жывёл у Беларусі штогод павялічваецца прыкладна на тысячу асобін. «Летась было адлоўлена і знішчана 72 тысячы бяздомных жывёл, а 10 гадоў таму іх вынішчалася 65 тысяч», - сказала яна.

Пушкевіч мяркуе, што рост колькасці бяздомных жывёл у краіне сведчыць пра неэфектыўнасць існуючай палітыкі ў дачыненні да жывёл. «Прыродай уладкавана так, што калі знішчаецца жывёла, нараджаюцца ў асноўным асобіны жаночага полу. Напрыклад, нараджаецца 12 шчанюкоў, з іх 10 - жаночага полу. Прырода рэагуе так, крычыць: забіваць нельга», - адзначыла зоаабаронца.

Змяніць сітуацыю, на яе думку, можна ўвядзеннем ліцэнзавання на развядзенне пародзістых жывёл і стэрылізацыю беспародных. «Але для гэтага трэба, каб дзяржава праявіла сваю палітычную волю і прымусіла гэта рабіць. Людзі самі па сабе гэта рабіць не будуць», - мяркуе Пушкевіч.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках