4 траўня 2024, Субота, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Французы будуюць парк забавак у акупаваным Крыму

41
Французы будуюць парк забавак у акупаваным Крыму

Праект узгоднены з прэзідэнтам Расеі.

У Крыме, акупаваным Расейскай Федэрацыяй, пачнецца будаўніцтва філіяла знакамітага французскага парку гістарычных атракцыёнаў «Пюі дзю Фу». Заснавальнік парку забаў Філіп дэ Вілья сустрэўся ў Ялце з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, пасля чаго Пуцін выказаў «вялікую цікавасць у праекце гістарычнага парка «Пюі-дзю-Фу», паведамляе Deutsche Welle.

Крымскі праект, з прэтэнцыёзнай назвай «Царград», плануецца прысвяціць гісторыі Расеі. Кантракт прадугледжвае будаўніцтва яшчэ аднаго парку ў Маскве.

Заснавальнік парку, французскі палітык правапапулісцкага кірунку Філіп дэ Вілья, заявіў на сустрэчы, што будаўніцтва тэматычных паркаў у Маскве і Крыме «доўжыць доўгую традыцыю французска-расейскай дружбы». «Санкцыі - гэта акты вайны, а кааперацыі - акты міру», - заявіў ён.

Дэ Вілья склаў паўнамоцтвы кіраўніка партыі «Рух за Францыю» і дэпутацкі мандат, каб цалкам засяродзіцца на праекце будаўніцтва забаўляльных паркаў для Расеі.

Тэматычны парк «Пюі дзю Фу» размешчаны недалёка ад горада Нант на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. Штогод яго наведваюць блізу 1,7 мільёна гасцей. Паводле колькасці наведвальнікаў «Пюі дзю Фу» пераўзыходзіць толькі французскі «Дыснэйлэнд».

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках