2 траўня 2024, Чацвер, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На алеі нацыянальных культур у Гародні намалявалі свастыку

20

Невядомыя вандалы размалявалі таблічкі на алеі, пасаджанай падчас Фестывалю нацыянальных культур у Гародні.

На дошцы ля дрэва, пасаджанага прадстаўнікамі габрэйскай абшчыны, накрэсленая свастыка. Сляды хуліганскай выхадкі першы заўважыў гарадзенскі грэка-каталіцкі святар Андрэй Крот. Фота ён размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Гэта не першы выпадак, калі ў беларускіх гарадах на доўгі час з'яўляюцца фашысцкія або антысеміцкія сімвалы і надпісы. Пры гэтым, надпісы кшталту «Жыве Беларусь» камунальнікі звычайна прыбіраюць цягам аднаго дня.

Згодна з артыкулам № 17.10 Адміністрацыйнага кодэкса РБ «Прапаганда і (або) публічнае дэманстраванне, выраб і (або) распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі», невядомага бабруйскага «мастака», у выпадку ягонага затрымання, чакаў бы штраф або адміністрацыйны арышт.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках