1 траўня 2024, Серада, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забарона на наведванне лясоў засталася ў дзеянні

10
Забарона на наведванне лясоў засталася ў дзеянні

Клас пажарнай небяспекі ў Беларусі знізіўся да першага-другога, але забарона на наведванне лясоў надалей дзейнічае.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі.

«Класс пажарнай небяспекі на большай частцы тэрыторыі Беларусі знізіўся да першага-другога», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, цягам двух тыдняў на тэрыторыі Беларусі дзейнічаў чацвёрты-пяты клас пажарнай небяспекі, а з 5 жніўня была ўведзена забарона на наведванне лясоў. За гэты час, паводле інфармацыі Мінлясгаса, 359 чалавек былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках і развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах. Сума штрафаў склала Br12,9 млн.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках