1 траўня 2024, Серада, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фіналісты дзіцячай «Песні для «Еўравізіі» будуць спяваць і на беларускай

4
Фіналісты дзіцячай «Песні для «Еўравізіі» будуць спяваць і на беларускай

Белтэлерадыёкампанія вызначыла парадак выступленняў удзельнікаў фінальнага тура дзіцячага конкурсу «Песня для «Еўрабачання».

Фінал пройдзе ў Менску 29 жніўня, піша БелаПАН.

Парадак выступлення вызначылі жараб'ёўкай. Паводле інфармацыі прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі, першай на шоў выступіць 11-гадовая Юлія Левіна з Берасця, далей свае кампазіцыі выканаюць Ганна Ермаковіч (14 гадоў, Берасце), Надзея Місякова (14 гадоў, Менск), Уладзіслава Дарашэвіч (10 гадоў, Мінск), Алена Цітова (10 гадоў, Магілёў), Дар'я Атрошанка (13 гадоў, Маладзечанскі раён), Ангеліна Піпер (14 гадоў, в. Астрамечава Берасцейскай вобласці), Ксенія і Павел Лашчэўскія (12 і 11 гадоў, Слонім), Антоній Канаплянік (12 гадоў , Менск), Ганна Зайцава (13 гадоў, Менск).

«Практычна ўсе конкурсныя нумары ўдзельнікаў гатовыя, - адзначыла кіраўнік рабочай групы конкурсу, выканаўчы прадзюсар галоўнай дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 1» Людміла Барадзіна. - З дзесяці фінальных песень тры прагучаць на беларускай мове».

Шоу будзе транслявацца ў жывым эфіры тэлеканалаў «Беларусь 1» і «Беларусь 24», адзначылі ў прэс-службе.

Пераможца нацыянальнага адборачнага тура будзе вызначаны паводле вынікаў галасавання прафесійнага журы і тэлегледачоў. Ён будзе прадстаўляць Беларусь на міжнародным дзіцячым конкурсе песні «Еўравізія-2014», які пройдзе 15 лістапада ў Валета (Мальта).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках