2 траўня 2024, Чацвер, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць стратных прадпрыемстваў у Магілёўскай вобласці вырасла

11
Колькасць стратных прадпрыемстваў у Магілёўскай вобласці вырасла

За першае паўгоддзе сёлета са стратамі спрацавалі 115 арганізацый рэгіёну (13% ад агульнай колькасці).

За аналагічны перыяд летась такіх прадпрыемстваў было 62 (7%). Сума чыстай страты такіх арганізацый за першае паўгоддзе сёлета склала 1 023,8 млрд рублёў - гэта ў 2,2 разы больш, чым за аналагічны перыяд летась, піша БелаПАН.

Самыя стратныя сферы ў Магілёўскай вобласці - прамысловасць (24,4% ад усіх стратных арганізацый), гасцініцы і рэстараны (11,8%,) і транспарт (11,3%).

Паводле вынікаў паўгоддзя значна (на 37,2%) паменшыўся прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг - ён склаў 2 126,2 млрд рублёў, у той час як у студзені-чэрвені 2013 г гэты паказчык быў на ўзроўні 2 920,9 млрд.

Чысты прыбытак, у сваю чаргу, знізіўся з 1 698,1 млрд рублёў (за першае паўгоддзе 2013) да 280,9 млрд рублёў - сёлета, склаўшы такім чынам толькі 16,5% леташняга значэння.

Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ і паслуг арганізацый Магілёўскай вобласці паводле вынікаў першага паўгоддзя склала 4,9% (7,3% - за такі ж перыяд 2013 года), а рэнтабельнасць продажаў - 4,1% (5,9%).

Пры гэтым выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, і паслуг за справаздачны перыяд узрасла. Так, калі ў першым паўгоддзі летась яна складала 49 182,6 млрд рублёў, то сёлета - 51 455,3 млрд.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках